• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст, асуджаны за здымак для «Радыё Свабода», будзе адбываць пакаранне ў Віцебскай вобласці

    Паводле звестак калег Юрыя Ганцарэвіча з баранавіцкага выдання Intex-Press, карэспандэнта этапавалі са следчага ізалятара ў папраўчую калонію №3 у гарадскім пасёлку Віцьба.

    Юрый Ганцарэвіч быў асуджаны за фотаздымак расійскага ваеннага самалёта каля Баранавічаў у сакавіку 2022 года – на пачатку вайсковага ўварвання Расіі ва Украіну. Паводле абвінавачвання, журналіст увечары 2 сакавіка сфатаграфаваў самалёт і даслаў здымак ў чат-бот “Радыё Свабода”.

    Нагадаем, пра затрыманне фотакарэспандэнта Intex-Press стала вядома з Telegram-канала сілавікоў, які распаўсюдзіў “пакаяльнае” відэа з ім. Пэўны час калегі не ведалі абставін затрымання. Пазней стала вядома, што Ганцарэвіча затрымалі 27 красавіка і спачатку арыштавалі паводле адміністратыўнага артыкула, а пакуль ён адбываў арышт, распачалі крымінальную справу. Журналіста абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса РБ.

    Справу Юрыя Ганцарэвіча разглядаў Брэсцкі абласны суд. Пракурор Аляксей Ярошык запатрабаваў пакарання — 2 гады 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі вырак і агучыў 14 ліпеня 2022 года суддзя Мікалай Грыгаровіч.

    Скарга ў Вярхоўны суд плёну не дала: 20 верасня 2022 года вырак быў пакінуты без зменаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці