• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Дзьмітрый Галко падаў апэляцыйную скаргу на прысуд

    Асуджаны на 4 гады «хіміі» за напад на міліцыянта журналіст Дзьмітры Галко падаў апэляцыйную скаргу на прысуд. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў бацька журналіста Мікалай Галко. Калі будзе разгляд скаргі, яшчэ невядома.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/4d037c22-feb2-4066-ad40-2644c338448b_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

    Дзьміртыя Галко, вядомага па супрацы зь «Беларускім партызанам» і іншымі выданьнямі, 17 ліпеня асудзілі на 4 гады абмежаваньня волі за «напад на міліцыянта». Сам Галко назваў прысуд палітычна матываваным, не прызнаў віны і заявіў, што ня біў міліцыянта, а толькі спрабаваў вывесьці яго з кватэры, у якую міліцыянт трапіў незаконна.

    Шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі і Беларуская асацыяцыя журналістаў 26 ліпеня прынялі сумесную заяву адносна справы Дзьмітрыя Галко.

    Яны не выключаюць, што крымінальная справа супраць яго — помста з боку органаў унутраных спраў за публічную крытыку.

    На думку падпісантаў, у судзе не была даказана законнасьць дзеяньняў міліцыі:

    • уваходу міліцыянтаў у кватэру,

    • відэаздыманьня ў кватэры,

    • працяглага знаходжаньня там безь вядзеньня працэсуальных дзеяньняў.

    «Ёсць усе падставы меркаваць, што гэтыя дзеянні парушалі недатыкальнасць жылля і суправаджаліся ўмяшальніцтвам у асабістае жыццё. І расцэньваліся такімі Дзмітрыем Галко», адзначаецца ў заяве.

    Адпаведна і прысуд за перашкоду законнай дзейнасьці міліцыянтаў выглядае не абгрунтаваным, вынікае з тэксту заявы.

    Аўтары заявы адзначаюць, што ў справах, зьвязаных з публічнай крытыкай прадстаўнікоў улады, расьсьледаваньне павінна быць бездакорным — як па працэдуры, так і па высновах.

    «На нашу думку, у дадзеным выпадку яно такім не зьяўляецца. Многія пытаньні, істотныя для справы (і для далейшай практыкі ўзаемадачыненьняў грамадзян і супрацоўнікаў міліцыі), не былі вырашаныя судом», — сказана ў заяве.

    Дзьмітры Галко ў судзе

    25 лістапада 2017 году ў менскай кватэры сын журналіста зь сябрамі-падлеткамі адзначаў свой дзень народзінаў. У кватэры знаходзіўся і Дзьмітрый Галко. Супрацоўнікі міліцыі, як мяркуе журналіст, незаконна ўварваліся ў кватэру, дзе без дазволу пачалі праводзіць відэаздымку і затрыманьні. Паводле міліцыянта Юрыя Чыркова, Дзьмітрый Галко аказваў яму супраціў, разьбіў мабільны тэлефон і двойчы ўдарыў. Сам Дзьмітрый Галко гэта адмаўляе.

    Паводле сьведак, некаторыя ўдзельнікі адзначэньня дня народзінаў, у тым ліку непаўналетнія, былі нападпітку. Міліцыянты сьцьвярджалі, што нецьвярозы быў і Дзьмітрый Галко, чаго сам ён у судзе не прызнаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці