• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Дзяніс Івашын супраць “рускага свету” ў Гродне

    Гродзенскі журналіст, сябра ГА “БАЖ”, Дзяніс Івашын правёў расследаванне паводле выступаў спевака Аляксея Нежаўца, у выніку дзякуючы гэтаму канцэрт спевака ў Гродне 28 сакавіка быў забаронены.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/iv1.jpg

    Па словах Дзяніса Івашына, усё пачалося з таго, што ён даведаўся пра грамадзяніна Беларусі, які займаецца актыўнай канцэртнай дзейнасцю ў краіне і мае пэўнае дачыненне да расійскіх аккупацыйных сіл ва Украіне (на тэрыторыі Крыма і Данбаса):

    — З крыніц у адкрытым доступе высветліў, што Аляксей Нежавец з’яўляецца прапагандыстам “рускага свету”, незаконна перасякае дзяржаўную мяжу Украіны, патрапляе ў Данецк і Луганск, на часова акупаваныя тэрыторыі. Ён непасрэдна займаецца падтрымкай маральна-псіхалагічнага стану расійскіх падраздзяленняў, наведвае вайсковыя шпіталі, дзе ляжаць гэтыя параненыя “баевікі”. Ён часта з’яўляецца ў эфіры СМІ акупацыйнай адміністрацыі. Я нават вызначыў, што яму быў уручаны дыплом ад так званага “міністэрства інфармацыі ДНР” за “значны ўнёсак у прарыве інфармацыйнай блакады ДНР”.

    — Ваша расследаванне пра Аляксея Нежаўца з’явілася на сайце супольнасці “Інформнапалм”, што адбылося далей.

    — Перадусім гэтая інфармацыя была дасланая ў органы дзяржкіравання: ва ўпраўленні ідэалогіі, культуры і справам моладзі Гродзенскага гарвыканкама, аблвыканкама. Таксама сувязь падтрымлівалася з гродзенскім Драматычным тэатрам, дзе мусіў выступіць Аляксей Нежавец. І непасрэдна ў расследаванні была інфармацыя, каб людзі праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыю і звярталіся ў дзяржорганы.Мяркую, што вось гэтая цвёрдая грамадзянская пазіцыя і паўплывала на адмену канцэрта Аляксея Нежаўца.

    — Ці будзеце вы далей сачыць за лёсам гэтага чалавека, калі ён будзе далей рабіць канцэрты па тэрыторыі Беларусі?

    — Да мяне ўжо паступае інфармацыя, што ў красавіку ён запланаваў свой канцэртны тур на Полаччыне. Я буду сачыць за гэтай сітуацыяй і заклікаю актывістаў і журналістаў з Полаччыны праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, каб спыніць яго канцэртную дзейнасць.

    Журналіст Дзяніс Івашын з’яўляецца рэдактарам беларускай службы інфармацыйнай супольнасці Інформнапалм, яго расследаванні і артыкулы тычацца ў асноўным сітуацыі ва Украіне, удзелу беларускіх грамадзян у незаконных фармаваннях на Данбасе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці