• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Руслан Кулевіч дэбютаваў у футболе і папоўніў шэрагі каманды WKS Grodno

    У Польшчы ў чэмпіянаце рэтра-ліга з 2018 года гуляе каманда WKS Grodno — аналаг даваеннай каманды з Гродна. Журналіст MOST Руслан Кулевіч стаў першым гродзенцам, хто папоўніў шэрагі гэтай каманды. 28 мая ў Беластоку ён дэбютаваў за WKS Grodno у гульні супраць мясцовага WKS.

    Апошні раз каманды WKS (вайсковы клуб спартыўны) Гродна і Беластока сустракаліся восенню 1938 года, за год да пачатку Другой сусветнай вайны. Гродзенская каманда перастала існаваць у 1939 годзе: многія футбалісты адправіліся на вайну, толькі адзінкі пасля вайны працягнулі кар’еру ўжо ў савецкім Гродне.

    Ужо некалькі гадоў у Казяніцах у рамках Казяніцкай асацыяцыі гістарычнай рэканструкцыі дзейнічае футбольная секцыя ў колерах Гродзенскага ваенна-спартыўнага клуба, які быў заснаваны ў 1921 годзе 76‑м пяхотным палком. Каманда называецца WKS Grod­no (вайсковы клуб спартыўны), як да вайны ў Гродне.

    Усё так, як расказвалі старажылы

    Матч паміж камандамі WKS Bia­lystok і WKS Grod­no скончыўся з нулямі на табло. Унікальнасць рэтра-лігі ў тым, што ўсе футбалісты гуляюць у копіях формаў стогадовай даўніны. Буцы і мяч — у тым ліку.

    Руслану Кулевічу трэнерскі штаб каманды Grod­no даверыў месца ў старце на правым краі, але вось адзначыцца ў матчы ў гродзенскага журналіста не атрымалася. Ён меў адзін добры момант, але трохі не хапіла, каб замкнуць прастрэл.

    — Я рады дэбютаваць за WKS, для мяне гэта вялікая падзея. Калісьці ў Гродне планаваў адрадзіць гэтую каманду, але не атрымалася. Рады, што гэта зрабілі ў Польшчы аматары гісторыі. Усе на вышэйшым узроўні, усё так, як расказвалі мае героі кніг — гродзенскія старажылы, — расказаў MOST Руслан Кулевіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці