Журналіста Алеся Любянчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў
Журналіста затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361–1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). 27 кастрычніка суддзя Алена Ананіч прызначыла палітвязню тры гады калоніі.
У пачатку лютага палітвязня накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але па прыбыцці, пакуль Алесь быў на каранціне, адміністрацыя калоніі ўжо пазбавіла яго пасылак, перадач і спатканняў тэрмінам на тры месяцы за парушэнне «правілаў унутранага распарадку».
Адрас для падтрымкі: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Мікалаевіч Любянчук
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Чытайце яшчэ:
Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?
“Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей
