Журналіста амерыканскага тэлеканала затрымалі проста падчас інтэрв’ю з Мадурам
Група журналістаў Univision, якія бралі інтэрв'ю ў Мадуры, была затрыманая ў прэзідэнцкім палацы ў Каракасе, паведамляе CNBC. Па словах кіраўніка тэлекампаніі Дэніэла Коранэла, падставай паслужылі «нязручныя пытанні», якія рэпарцёры задавалі палітыку.
Сцвярджаецца, што інтэрв’ю было спынена, а абсталяванне, якое выкарыстала група Univision на чале з рэпарцёрам Хорхе Рамасам, канфіскавана.
У адказ на афіцыйны пратэст, накіраваны Univision, міністр інфармацыі Венесуэлы Хорхе Радрыгес заявіў, што раней урад краіны вітаў журналістаў у прэзідэнцкім палацы, аднак зараз «не падтрымлівае танныя шоу».
Журналісты былі вызваленыя ўжо пасля афіцыйнага патрабавання Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША.
ЗША афіцыйна прызнаюць у якасці афіцыйнага прэзідэнта Венесуэлы кіраўніка парламента Хуана Гуайдо.