Журналіста Арцёма Ляву ўсю ноч пратрымалі ў РАУСе
27 жніўня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску пасля акцыі на Плошчы Незалежнасці вечарам 26 жніўня знік журналіст Арцём Лява.
Пасля здымак акцыі на плошчы Незалежнасці журналіст Арцём Лява дайшоў да сваёй машыны, прыпаркаванай на вуліцы Камсамольскай. Праз некалькі хвілін машыну заблакаваў мікрааўтобус сілавікоў.
Арцёма затрымалі, даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, туды ж прыгналі машыну. Там машыну журналіста агледзелі, разблакавалі і правяралі тэлефон.
Усю ноч Арцёма пратрымалі ў міліцыі, родным адмаўляліся паведаміць, што журналіст там.
А 7 раніцы Арцёма Ляву вызвалілі без складання пратаколаў. На развітанне спыталі: “Ну, вы ж да нас прэтэнзій не маеце?”.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Осла Ларысе Шчыраковай уручылі прэмію Free Media Awards
17.09.2024
Відэааператару Андрэю Толчыну прысудзілі два з паловай гады калоніі
21.03.2024
Google начнет помечать изображения, созданные ИИ
19.09.2024
Акцёр і тэлевядучы Аляксандр Ждановіч адзначае 60-годдзе. І рыхтуеццца да пераезду ў новую краіну
24.06.2024