Журналіста БелаПАН затрымалі падчас акцыі ў Мінску, ноч ён правядзе ў міліцыі
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пазаштатны карэспандэнт агенцтва БелаПАН Андрэй Шаўлюга быў затрыманы сёння каля будынка Міністэрства ўнутраных справаў. Каля 16:00 ён фатаграфаваў акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці.
Трох удзельнікаў акцыі затрымалі і павезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Разам з імі быў затрыманы і журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга.
Сувязь з Андэем знікла пасля затрымання. Рэдакцыі не ўдалося атрымаць інфармацыі ў РУУС Маскоўскага раёна і ў прэс-сакратара ГУВД Мінска.
Увечары родным Андрэя паведамілі, што ноч ён правядзе ў міліцыі. Верагодна, яго вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі, і ў пятніцу над Андрэем адбудзецца суд.
Пасля сутак за кратамі журналіста Андрэя Шаўлюгу аштрафавалі на 3 базавыя велічыні
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў