• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Дзяніса Івашына пасадзілі ў карцар

    Незалежны журналіст Дзяніс Івашын, які супрацоўнічае з «Новым Часам», знаходзіцца за кратамі ў турме №1 Гродна з 12 сакавіка 2021 года. Яго схапілі каля дому,  калі ён ішоў у аптэку за лекамі. Што адбываецца з нашым калегам зараз, распавёў карэспандэнт «Радыё Рацыя» Сяргей Апановіч.

    — Для гарадзенскага журналіста, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзяніса Івашына не прынялі перадачу, — кажа Сяргей Апановіч. — Адміністрацыя турмы паведаміла, што журналіст знаходзіцца другі дзень у карцары. Гэта азначае, што за ўвесь тэрмін, пакуль ён будзе ў гэтым больш строгім месцы знаходжання ў гарадзенскай турме, яму нельга будзе перадаваць перадачы і ён не зможа сустрэцца з адвакатам. Па словах жонкі, сёння як раз мінуў 50-ты дзень знаходжання Дзяніса за кратамі. І ёй вельмі шкада, што Дзяніс не зможа адзначыць такое свята як Вялікдзень няхай сабе і турме, куды яна збіралася перадаць розныя пасхальныя падарункі.

    Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка. Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.

    Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з «Новым Часам». Апошні яго матэрыял для «НЧ» быў пра тое, як былыя ўкраінскія «беркутаўцы» паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю. Сваякі і калегі мяркуюць, што затрыманне Івашына звязанае менавіта з гэтым. Дзянісу Івашыну прад’яўлена абвінавачанне па 365‑м крымінальным артыкуле — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці