Журналіста «Новага часу» Дзмітрыя Дзмітрыева выклікаюць у СК
Фотакарэспандэнта газеты «Новы час» Дзмітрыя Дзмітрыева выклікаюць сёння а 9:30 на допыт у Следчы камітэт у якасці падазраванага па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляе БАЖ.
За восень 2020 года журналіста некалькі разоў затрымлівалі пры асвятленні акцый, пасля падзеяў 1 лістапада ён адбываў адміністрацыйны арышт і адначасова стаў падазраваным па крымінальнай справе. Як і іншыя калегі, затрыманыя ў той дзень.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў