Журналіста, палітвязня Пачобута ўзнагародзілі ў Польшчы медалём «За свабоду слова»
У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску 30 жніўня прайшла першая цырымонія ўручэння медаля «За свабоду слова». Сярод трох узнагароджаных — журналіст і палітвязень Андрэй Пачобут.
Сёлета 25 сакавіка да Пачобута прыйшлі з ператрусам, журналіста затрымалі. Ён праходзіць у так званай «польскай справе», якую Генеральная пракуратура завяла «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК) на Анжаліку Борыс і іншых чальцоў Саюзу палякаў у Беларусі.
Цяпер Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. На мінулым тыдні яму працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на тры месяцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў