Журналіста Яўгена Меркіса аштрафавалі на 40 базавых
Сёння суд Савецкага раёна Гомеля аштрафаваў журналіста-фрылансера і аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.
Журналісту інкрымінавалі артыкул другую частку артыкула 22.9 КоАП РБ «незаконны выраб і распаўсюд» прадукцыі СМІ. А менавіта, стрым з акцыі супраць дэкрэта № 3 ў Пінску і інтэрвію з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком у Магілёве на тамтэйшай акцыі пратэсту.
— Безумоўна я буду абскарджваць гэтае несправядлівае рашэнне суда. Сваёй віны я не прызнаю, паколькі права на збор і распаўсюд інфармацыі нам гарантуе 34 артыкул канстытуцыі. Справа супраць мяне, грамадскіх актывістаў і шараговых удзельнікаў акцый пратэсту толькі прыцягваюць увагу да праблем, якія назапасіліся ў нашай краіне. Я абсалютова перакананы, што трэба імкнуцца іх вырашаць, у тым ліку і праз дыялог з грамадствам, а не даваць новыя штрафы і пакаранні, — дадаў Яўген Меркіс.
Нагадаем, што ў гэтым жа судзе Яўгена ўжо аштрафавалі на 30 базавых велічынь за анлайн-трансляцыю з Рагачоўскай акцыі пратэсту.
