• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста з Брэста Алеся Ляўчука чакае чарговы суд за супрацоўніцтва з «Белсатам»

    27 лютага на журналіста склалі пратакол паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ).

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/20180227_ber_pratakol_liauchuku_01_khar-660x440.jpg

    Пра тое, што яго выклікаюць у міліцыю, Алесь Ляўчук даведаўся напярэдадні, 26 лютага. Прычым супрацоўнік Маскоўскага РАУС горада Брэста Раман Трафімук уручыў незалежнаму журналісту пазоў падчас сустрэчы ў краме.

    Падставай для выкліку сябра журналіста ў міліцэйскі пастарунак стаў сюжэт на тэлеканале “Белсат”, у якім Алесь Ляўчук распавёў пра тое, што вуліцу Шаўчанкі ў Брэсце адрамантавалі толькі напалову, але ў сваёй справаздачы мясцовыя чыноўнікі адрапартавалі, што рамонт адбыўся ўздоўж усёй вуліцы.

    Алесь Ляўчук адмовіўся даваць нейкія тлумачэнні паводле гэтай справы падчас складання пратакола. Акрамя таго, ён пакуль не збіраецца браць удзел і ў судовым пасяджэнні, прызначаным на 2 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста.

    “Са свайго ранейшага досведу – а мяне судзілі ўжо чатыры разы – переканаўся, што разгляд справы ператвараецца ў фарс, у якім удзельнічаць больш не жадаю”, —  кажа Алесь Ляўчук.

    Брэсцкі сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» мяркуе, што вынік і пятага суда ў дачыненні да яго прадвызначаны: незалежны журналіст зноў будзе пакараны штрафам.

     

    Фота belsat.eu

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці