• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістам Associated Press абмежавалі доступ у Белы дом

    Белы дом не пусціў карэспандэнта Asso­ci­at­ed Press у Авальны кабінет. Прычынай стала тое, што агенцтва працягвае называць Мексіканскі заліў Мексіканскім, у той час як новы ўказ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа патрабуе называць яго Амерыканскім.

    Журналістам Associated Press абмежавалі доступ у Белы дом

    Фота: Get­ty Images

    Як паведаміла выканаўчы рэдактар ​​агенцтва Джулі Пэйс, Белы дом запатрабаваў ад AP «прывесці свае рэдакцыйныя стандарты ў адпаведнасць з указам прэзідэнта Дональда Трампа аб перайменаванні Мексінскага заліва ў Амерыканскі». У адваротным выпадку журналістам агенцтва закрыюць доступ у Авальны кабінет. Карэспандэнта AP не пусцілі на падпісанне ўказаў 11 лютага 2025 года.

    «Выклікае трывогу, што адміністрацыя Трампа пакарае AP за незалежную журналістыку. Абмежаванне нашага доступу ў Авальную залу на падставе пазіцыі AP не толькі сур’ёзна перашкаджае доступу грамадскасці да незалежных навін, але і відавочна парушае Першую папраўку да Канстытуцыі ЗША», — заявіла галоўная рэдактарка AP Джулі Пэйс.

    23 студзеня Asso­ci­at­ed Press заявіла, што працягне называць Мексіканскі заліў Мексіканскім. Агенцтва растлумачыла, што ўказ Трампа мае сілу толькі ў межах ЗША, а іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі не абавязаны прызнаваць змену назвы.

    Паколькі AP працуе па ўсім свеце, журналісты павінны сачыць за тым, каб геаграфічныя назвы былі зразумелыя чытачам, гаворыцца ў заяве.

    «Бессэнсоўныя праекты выключаць, карысныя ўзмоцняць». Дзяржсакратар ЗША паведаміў, як адрэгулюць замежную дапамогу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці