Журналістка Ірэна Кацяловіч атрымала пасаду ў Аб’яднаным пераходным кабінеце
Кінакрытык, журналістка і артменеджерка Ірэна Кацяловіч стала намесніцай прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета ў пытаннях культуры. Пра гэта стала вядома падчас канфэренцыі «Новая Беларусь» у Варшаве.

Ірэна Кацяловіч. Фота: АПК
Ірэна Кацяловіч – кіраўніца культурных праектаў і журналістка з больш як дзесяцігадовым досведам у медыя і кінаіндустрыі. Сузаснавальніца Прэміі беларускіх кінакрытыкаў Red Heather і Беларускай незалежнай кінаакадэміі, сябра Міжнароднай федэрацыі кінапрэссы (FIPRESCI) і журы міжнародных фестываляў.
Працавала ў Deutsche Welle і «Белсаце», кіравала культурнымі падзеямі ў Беларусі і за мяжой, мае шырокія міжнародныя кантакты і глыбокае веданне беларускай культурнай прасторы, адзначылі ў АПК.
“Кінакрытыкі ёсць, а кінакрытыка знікла”. Гутарка з Ірэнай Кацяловіч
