• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка MOST прабегла Варшаўскі паўмарафон у падтрымку беларускіх медыйшчыкаў у зняволенні

    Паўмарафон праходзіў у польскай сталіцы 26 сакавіка. На забег было зарэгістрававана больш за 10 000 чалавек з розных краін свету. Было шмат і беларусаў. Для журналісткі MOST Таццяны Кулевіч гэта другі варшаўскі паўмарафон і ўпершыню яна была сябрам міжнароднай каманды Amnesty International.

    Amnesty Inter­na­tion­al — сусветны рух людзей, якія выступаюць за захаванне і абарону правоў чалавека. Гэты рух зарадзіўся 60 гадоў таму, у 1961 годзе, і да сённяшняга дня да яго далучыліся больш за 10 мільёнаў чалавек у больш чым 150 краінах свету.

    — Я вырашыла прабегчы ў майцы з палітзняволенымі журналістамі, бо гэта яшчэ адна магчымасць нагадаць свету пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Я бегла за арганізацыю Amnesty Inter­na­tion­al, якая займаецца правамі чалавека ва ўсім свеце і яны ўвесь час сочаць і пішуць пра сітуацыю ў нашай краіне. У Беларусі, дзе правоў у чалавека няма, сёння ў турмах сядзіць каля 1 500 палітвязняў, з якіх 36 прадстаўнікоў медыя.

    — Я прымаю ўдзел у шматлікіх забегах з вялікай колькасцю ўдзельнікаў, фатографаў і журналістаў. Нават падчас паўмарафону бегуны чыталі інфармацыю на маёй футболцы і казалі, што яны сочаць за сітуацыяй у Беларусі і перажываюць за нашых палітвязняў. Гэта не будзе такая аднаразовая акцыя ад мяне. Цяпер на кожным забегу я буду нагадваць людзям аб праблемах у Беларусі, — расказала Таццяна.

    Зараз журналістка рыхтуецца да чарговага свайго марафону (42 кіламетры), які пройдзе ў красавіку ў польскім Дэмбно.

    Чытайце яшчэ:

    Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў жодзінскае СІЗА

    «Адчуваецца розніца ў падыходах гісторыкаў і журналістаў». Парады эксперта па працы са складанай тэмай

    Тэлеграм-канал журналіста Дзмітрыя Навошы прызналі «экстрэмісцкім»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці