Журналістка Наста Захарэвіч атрымала палітычны прытулак у Латвіі
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
«Я атрымала статус уцякачкі. Латвія дала мне палітычнае сховішча», — паведаміла Наста ў сваіх сацыяльных сетках.
Наста Захарэвіч пакінула Беларусь пасля некалькіх затрыманняў і адміністрацыйных арыштаў (7 сутак і 15 сутак). Некалькі месяцаў яна правяла ў лагеры для бежанцаў у Латвіі.
У 2019 годзе Наста Захарэвіч атрымала Прэмію імя Алеся Адамовіча. Журналістка была ўганараваная за цыкл публікацый на сайце «Свабоды» і асьвятленьне праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў