Журналістка «СБ. Беларусь сегодня» і тэлевядучая Вікторыя Папова стала новым прэс-сакратаром Белтэлерадыёкампаніі
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Пра гэта 7-га жніўня паведаміла Белтэлерадыёкампанія.
Вікторыя Папова скончыла факультэт журналістыкі БДУ. У «СБ. Беларусь сегодня» пісала пра культуру. У розныя гады працавала на Першым тэлевізійным канале. Апошнім часам была вядучай адыёзнай телепраграмы «Скажинемолчи» на «Беларусь 1», у эфіры якой неаднаразова асуджалі пратэсты 2020-га году, прынамсі, падзеі таго часу на журфаку БДУ.
Як сама Вікторыя пісала пра сябе ў «СБ. Беларусь сегодня», «Не люблю зарубацца на пустым месцы. Люблю боршч і котку-беларуску. Прапаведую Унутраную Манголію. Асноўнае правіла жыцця — совы не тое, чым яны здаюцца. Мару атрымаць ліцэнзію пілота».
Чытайце яшчэ:
Іосіф Сярэдзіч: «Калі б у 1995‑м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі»
Женщина, создавшая бренд имени себя
Пасля васьмі дзён маўчання аднавілі працу сайт і канал «Народнай Волі». Ад назвы засталося толькі «НВ»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў