• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Алену Шабуню аштрафавалі за сюжэт для “Белсата”

    З больш як дзясятка чалавек, якія прыйшлі падтрымаць журналістку ў суд Першамайскага раёна, трапілі на працэс усяго чацвёра. Суддзя Вераніка Барысава заявіла, што роўна столькі прысутных маюць застацца, каб захаваць бяспечную абстаноўку ў зале ва ўмовах эпідэміі Covid-19. Сама ж суддзя, да слова, была без маскі, хаця на дзвярах будынка суда вывешана аб’ява пра абавязковы масачны рэжым.

    Падставай для судовага разбіральніцтва стаў сюжэт, паказаны на тэлеканале “Белсат” яшчэ 1 кастрычніка. У ім вялося пра тое, што ксяндзу-паляку Юрыю Вільку скасавалі дазвол на служэнне ў Беларусі, і вернікі з мястэчка Варапаева Пастаўскага раёна засталіся без святара. Дарэчы, абедзьве жанчыны-сведкі, якія размаўлялі з журналісткай у Варапаеве і падчас суду былі апытаныя праз Skype, Алену Шабуню не пазналі. Тады суддзя Вераніка Барысава абвясціла перапынак і выклікала ў суд участковага міліцыянта, які складаў пратакол на Алену, і загадала яму ўнесці ўдакладненні ў пратакол, каб абгрунтаваць вінаватасць журналісткі.

    — Такога яшчэ мы не бачылі, каб суддзя выклікала складальніка пратакола і тлумачыла яму, што трэба дапісаць. Звычайна ў выпадку нейкіх недакладнасцяў ці непаразуменняў матэрыялы спраў вяртаюць у міліцыю. Але тут выпраўленні рабіліся проста ў кабінеце суддзі і пад яе кіраўніцтвам, — абураецца Алена Шабуня.

    Яна згадвае, што і складанне пратакола адбывалася ў вельмі дзіўных для яе акалічнасцях: разам з актывісткай Таццянай Севярынец яе затрымалі  ў нядзелю, 8 лістапада, якраз перад пачаткам маршу пратэсту ў Віцебску. Жанчын завезлі ў аддзел міліцыі Чыгуначнага раёна, але неўзабаве туды прыехаў супрацоўнік Першамайскага РАУС — адмыслова, каб скласці на Шабуню адміністрацыйны пратакол за сюжэт для “Белсата”.

    Незалежную журналістку аштрафавалі на 35 базавых велічынь (945 рублёў), прызнаўшы яе вінаватай паводле  ч. 2 артыкула 22.9 КаАП. Каля трох тыдняў таму за той самы сюжэт Пастаўскім райсудом быў пакараны калега Алены Шабуні, журналіст-фрылансер Зміцер Лупач. Яго аштрафавалі на 40 базавых велічынь  (1 080 рублёў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці