Журналістку «Белсату» аштрафавалі завочна
Суд Савецкага раёну Менску завочна пакараў штрафам у 45 базавых велічынь (1035 рублёў) журналістку Кацярыну Андрэеву за супрацу зь «Белсатам».
Яе абвінавацілі ў парушэньні заканадаўства аб СМІ.
Падставай для адміністратыўнага пратаколу супраць Кацярыны Андрэевай стала асьвятленьне «Маршу недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка.
Разгляд справы адбыўся 4 траўня без удзелу журналісткі. Яна паведаміла, што позву ў суд атрымала толькі 5 траўня.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў