Журналістку Дар’ю Чульцову этапавалі ў калонію ў Гомелі
17 чэрвеня 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Асуджаную на 2 гады зняволення журналістку "Белсата" Дар'ю Чульцову перавялі для адбыцця пакарання ў калонію у Гомелі.
Пра гэта расказала маці Дар’і, ёй прыйшло афіцыйнае паведамленне з калоніі. У Гомелі адбывае тэрмін і другая асуджаная журналістка Кацярына Андрэева (Бахвалава).
Такое рашэнне прыняла суддзя Фрунзенскага суда Мінска Наталля Бугук. Пракурор Аліна Касьянчык запрасіла пакараць журналістак двума гадамі пазбаўлення волі.
Кацярына і Дар’я 15 лістапада 2020 года вялі стрым з «Плошчы пераменаў». Іх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Адрасы зняволеных калег для лістоў, тэлеграм і паштовак ТУТ. Абавязкова пішыце ім!
«Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сайт пра беларускую літаратуру перастаў адкрывацца ў Беларусі
16.10.2024
Андрэй Гнёт застаецца пад стражай пасля чарговага разгляду справы ў Сербіі
03.04.2024
Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама
23.01.2024
Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Алесю Марчанку, асуджанаму па абвінавачанні ў супрацы з «Белсатам»
04.06.2024