Журналістку Галіну Абакунчык за 7 хвілін аштрафавалі на 50 базавых за працу на маршы
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Суддзя Ленінскага суда Мінска Ю. Шуст пакараў журналістку Галіну Абакунчык штрафам у 50 базавых велічынь за працу на Маршы двароў 29 лістапада 2020 года.

Спадарыня Галіна вяла стрым з месца падзей, але нават не была ў кадры, толькі размаўляла з людзьмі.
Для суда гэтага было дастакова, каб пакараць журналістку за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі (арт. 23.34 КаАП).
Пакаранне — штраф у 50 базавых велічынь (1450 BYN) — было прызначана «з улікам непаўнагадовага дзіцяці на ўтрыманні».
Судовы працэс доўжыўся 7 хвілін.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў