Журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі за матэрыял пра бітумную яму, у якой загінула шчаня
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Рэчыцы журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову пакаралі буйным штрафам.
Суддзя Рэчыцкага раённага суда Святлана Пырх прызнала вінаватай журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» і аштрафавала на 40 базавых велічыняў — 980 рублёў.
Паседжанне суда прайшло без удзелу журналісткі. «Няма сэнсу ездзіць па судах — толькі час змарнуеш. Вынік загадзя вядомы», —кажа Ларыса Шчыракова.
Яна паведаміла Службе маніторынгу ГА «БАЖ», што штраф вынесены за сюжэт «Сёння ў бітумнай яме гіне жывёла, заўтра — людзі?» Частку відэаздымкаў для яго «Белсат» скарыстаў з асабістай старонкі Шчыраковай на Youtube.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў