• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Таццяну Смоткіну наведаў намеснік пракурора Глыбоцкага раёна

    Раніцай 10 снежня дамоў да журналісткі Таццяны Смоткінай завітаў намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Ян Сасноўскі. Мэта яго візіту — правядзенне прафілактычнай гутаркі з журналісткай. Бо, паводле яго слоў, Таццяна сёлета прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.5 КаАП за супрацу без акрэдытацыі з “Беларускім Радыё Рацыя”.

    Намеснік пракурора распавёў, за што і паводле якіх артыкулаў цяпер могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Параіў азнаёміцца на дзяржаўным сайце са спісам экстрэмісцкіх СМІ і тэлеграм-каналаў, за распаўсюд інфармацыі з якіх можа пагражаць крымінальная адказнасць.

    Пасля нагадаў, што ў Таццяны расце сын, зараз ён у падлеткавым узросце, і таму з ім таксама трэба праводзіць гутаркі рознага кшталту, у тым ліку як правільна сябе паводзіць у прасторы інтэрнету.

    Па выніку Ян Сасноўскі даў журналістцы падпісаць паперу, што з ёй была праведзеная прафілактычная гутарка, і сышоў.

    Як зазначае Таццяна Смоткіна, намеснік пракурора паводзіў сябе карэктна.

    Нагадаем, тыдзень таму журналістку наведваў Следчы камітэт — па крымінальнай справе за знявагу Аляксандра Лукашэнкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці