Журналістку Tut.by Адар’ю Гуштын выпусцілі пасля допыту ў ДФР
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналістку TUT.BY Адар'ю Гуштын дапытваюць у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў. Яна сведка па справе супраць кіраўніцтва партала.
Пасля 20:00 допыт завяршыўся, журналістка на волі.
19 мая ў квартэры, дзе жыве Гуштын і яе муж, галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, адбыўся вобшук. Журналісты, як і адвакат, пад падпіскай аб неразгалошванні.
Ягор Марціновіч паведаміў толькі, што вобшук не быў звязаны з дзейнасцю «Нашай Нівы». З кватэры забралі тэхніку.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў