• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Андрэю Рабчыку прысудзілі 15 сутак арышту

    Журналісту Андрэю Рабчыку, якога ўлады пазбавілі акрэдытацыі карэспандэнта Радыё Свабода, суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

    Вёў працэс судзьдзя Сяргей Кацар.

    Рабчыка, як і яшчэ 24 журналістаў, затрымалі падчас пратэставай акцыі 15 лістапада.

     42 гады. Ён выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ад 2017 году працаваў карэспандэнтам Радыё Свабода. Падчас выбарчай кампаніі апэратара Свабоды затрымлівалі чатыры разы «для праверкі дакумэнтаў».

    2 кастрычніка МЗС Беларусі анулявала акрэдытацыі карэспандэнтаў усіх замежных СМІ, у тым ліку Рабчыка і яшчэ пяці журналістаў Радыё Свабода. Нікому зь іх акрэдытацыі дагэтуль не вярнулі.

    З 9 жніўня адбылося амаль 400 затрыманьняў журналістаў. СМІ і журналісцкія арганізацыі заяўляюць пра нябачны дагэтуль ціск на журналістаў і свабоду слова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці