• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Дзянісу Івашыну перадалі некалькі віншавальных лістоў і паштовак

    Журналісту, аўтару «Новага часу» Дзянісу Івашыну перадалі некалькі віншавальных лістоў і паштовак, якія яму пісалі людзі на Раство і Новы Год

    Раней ліставанне з ім перарвалася амаль на пяць месяцаў.

    Івашын атрымаў лісты і паштоўкі з розных гарадоў і краінаў, напісана ў Тэлеграм-канале, які вядзе яго жонка Вольга. А таксама адна жыхарка Мінска даслала яму пасылку.

    «З вядомых нам асабіста адрасантаў, Дзяніс атрымаў паштоўкі ад калегаў Глеба і Насты Рубанавых, якія дасылалі свае пасланне праз сэрвіс пісьмо.бел, а таксама ад каталіцкага святара Дзяніса з‑пад Мінска», — паведамляецца ў канале.

    Сёння ж стала вядома, што Кастрычніцкі суд Гродна адхіліў скаргу на змяненне меры ўтрымання журналісту Дзянісу Івашыну.

    Журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі з 12 сакавіка 2021 года. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў» (артыкул 365) і «здрада дзяржаве» (артыкул 356). Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Дзяніса Івашына палітвязнем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці