• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту “Радыё Рацыя” дзявяты раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі

    Міністэрства замежных спраў Беларусі дзявяты раз адмовіла гродзенскаму журналісту Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ — “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча).

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/thumb-833x400.jpg

    Па словах журналіста, гэтым разам Міністэрства замежных спраў выбрала новую фармулёўку для абгрунтавання адмовы.

    — Папярэднія разы яны спасылаліся на пункт 10 Палажэння аб акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ, дзе паведамляецца, што акрэдытацыя не прадастаўляецца, калі раней журналіст ужо ажыццяўляў дзейнасць на карысць замежнага СМІ, не маючы акрэдытацыі.

    Гэтым разам МЗС спаслалася на пункт 15.4 палажэння, дзе гаворыцца: “На працягу шасці месяцаў адмаўляць замежнаму сродку масавай інфармацыі ў акрэдытацыі журналістаў у выпадку ўстанаўлення факта выкарыстання паслуг журналістаў і (або) іншых асоб, якія не маюць акрэдытацыі”, — распавёў Парфёненка службе маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Раней Парфёненка ўжо 8 раз звяртаўся па акрэдытацыю ў МЗС Беларусі і кожны раз атрымліваў адмовы. Скарга журналіста на дзеянні ўладаў чакае разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН.

    — Наступным крокам будзе аспрэчванне гэтага рашэння ў судзе. Імаверна, гэта зробіць і дырэкцыя “Беларускага Радыё Рацыя”, бо рашэнне МЗС супярэчыць міжнародным прынцыпам, – кажа журналіст.

    Парфёненка лічыць адмову ў акрэдытацыі відавочным парушэннем Канстытуцыі, якая дае права кожнаму грамадзяніна на збор, выкарыстанне і распаўсюд інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці