• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Раману Васюковічу пагражае вялікі штраф за кнігу «Беларускі Данбас»

    У кнізе «Беларускі Данбас», якую напісалі журналісты Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш, знайшлі прыкметы экстрэмізму, паведамляе тэлеканал «Белсат».

    У снежні 2020 года Рамана Васюковіча вяртаўся ў Мінск з Кіева са службовай камандзіроўкі. Супрацоўнікі мытні спынілі яго ў аэрапорце і накіравалі на ўзмоцнены дагляд. У журналіста канфіскавалі ноўтбук і два асобнікі кнігі «Беларускі Данбас», якую напісалі журналісты «Белсата» Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш.

    Кнігі і ноўтбук накіравалі на экспертызу на экстрэмізм. У лютым Васюковічу паведамілі, што камп’ютар яму гатовыя вярнуць, а вось у кнізе нібыта знайшлі прыкметы экстрэмізму. 24 лютага яго выклікалі ў Мінскі АУС на паветраным транспарце і склалі пратакол паводле ч. 1 арт. 17.11 КаАП («Распаўсюджванне або перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці»).

    Васюковічу пагражае да 50 базавых велічыняў штрафу (1 450 рублёў).

    У пратаколе адзначаецца, што, згодна з экспертным заключэннем Мінскай абласной экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі ад 29 студзеня 2021 году, кніга «Беларускі Данбас» мае «прыкметы праявы экстрэмізму». Пры гэтым у міліцыі не патлумачылі, дзе ў кнізе яны знайшлі «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».  

    У кнізе «Беларускі Данбас» распавядаецца пра беларусаў на вайне, ролі спецслужбаў і асабіста Аляксандра Лукашэнкі, а таксама пра тое, як гэты канфлікт паўплываў на Беларусь. Кніга была выдадзены летась ва ўкраінскім выдавецтве «Фоліо».

    Аўтарка кнігі  Кацярына Андрэева  была асуджаная 18 лютага на два гады пазбаўлення волі за стрым з «Плошчы Перамен».

    19 лютага ў амбасадзе Украіны ў Мінску прайшла прэзентацыя кнігі «Беларускі Данбас», на якой прысутнічаў амбасадар Украіны Ігар Кізім.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці