• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту з Драгічына Сяргею Гардзіевічу ізноў працягнулі тэрмін хатняга арышту

    Драгічынскаму карэспандэнту інфармацыйнага сайта “Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу, якога абвінавачваюць паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта РБ”), тэрмін хатняга арышту працягнулі да пяці месяцаў. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала журналіста палітвязнем.

    Карэспандэнт сайта “Першы Рэгіён” Сяргей Гардзіевіч

    Пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца з 25 снежня 2020 года, абвінавачанне яму прад’явілі 31 снежня.

    Расследаваннем займаліся супрацоўнікі Драгічынскага раённага аддзела Следчага камітэта. Аднак зараз, паводле інфармацыі ад сваякоў Сяргея Гардзіевіча, яго справа перададзеная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

    Менавіта гэта ўстанова хадайнічала перед абласной пракуратурай, каб тэрмін хатняга арышту для карэспандэнта “Першага Рэгіёна” быў працягнуты да пяці месяцаў. Адпаведнае рашэнне ўжо прынята.

    Неабходнасць утрымліваць журналіста пад хатнім арыштам следства тлумачыць тым, што ён нібыта “можа схавацца ад органа крымінальнага пераследу і суда, перашкодзіць папярэдняму расследаванню крымінальнай справы і разгляду яе судом, у тым ліку шляхам няяўкі без паважных прычын па выкліку органа, які  вядзе крымінальны працэс”.         

    Сяргей Гардзіевіч не дае паказанняў і не прызнае сябе вінаватым у здзяйсненні злачынства, у якім яго абвінавачваюць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці