Журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік сустрэліся з польскімі палітыкамі
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Словы падтрымкі пачулі падчас сустрэчы ў Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы журналісты польскіх медыя Інэса Тодрык-Пісальнік і яе муж Анджэй Пісальнік, якія нядаўна былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі з апасенняў арышту.
Журналісты сустрэліся ў Варшаве кіраўніком канцылярыі прэм’ер-міністра Рэспубліка Польшча Міхалам Дворчыкам і міністрам Янам Дзедзічкам — упаўнаважаным польскага ўрада па пытаннях палякаў за мяжой, паведамляе znadniemna.pl.
Міністраў цікавіла сітуацыя з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай нацменшасці, сярод якіх — журналіст Андрэй Пачобут. Усе яны — фігуранты крымінальнай справы за распальванне варожасці і гераізацыю нацызму.
Журналіст Анджэй Пісальнік: Нас дома затрымлівалі каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў