• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты атрымалі ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінета

    Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Аб’яднанага пераходнага кабінета адбылася напрыканцы канферэнцыі «Новая Беларусь», піша Беларускае Радыё Рацыя.

    Узнагароды, паводле кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай, атрымалі людзі, якія «зрабілі асаблівы ўнёсак у беларускую справу». Сярод адзначаных — чатыры журналісты.

    Крыж Адраджэння Беларусі братоў Луцкевічаў за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз сваю дзейнасць у сферы культуры ўручылі старшыні Беларускага саюзу ў Польшчы, старшыні Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўгену Вапе.

    Яўген Вапа. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

    Медаль за плённую працу на карысць Беларусі атрымалі журналіст, рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук і прэзідэнт Фонду салідарнасці Рэспублікі Польшчы, журналіст Рафал Дзенцялоўскі.

    Зміцер Лукашук. Фота: Позірк

    Былая палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна ўзнагароджаная Медалём няскораных імя Ларысы Геніюш.

    Ксенія Луцкіна. Фота: Позірк

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці