Журналісты Грэцыі абвясцілі страйк
24 кастрычніка 2017
У Грэцыі журналісты абвясцілі страйк. Яны маюць намер два дні не перадаваць навіны.
Прычына ў мерах эканоміі грэчаскіх уладаў і крэдытораў, якія фінансуюць сферу СМІ. Вядучыя медыйныя прафсаюзы патрабуюць захаваць сістэму сацыяльнага страхавання, дзякуючы якой журналісты атрымліваюць дадатковыя пенсіі і медыцынскую дапамогу.
Да пратэсту далучыліся інтэрнэт-сайты, работнікі радыё і тэлебачання.
Гэта ўжо трэцяя забастоўка за месяц. Заяву падпісалі Саюз журналістаў штодзённых афінскіх газет, Саюз журналістаў перыядычнага электроннага друку, прафсаюзы журналістаў Салонікаў, Македоніі і Фракіі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Расія пераследуе італьянскіх журналістаў, якія паказалі захопленую УСУ Суджу
19.08.2024
Мінус 27 мільёнаў падпісчыкаў, але… Guardian сыходзіць з Х
13.11.2024
Грузія становіцца небяспечнай краінай для замежных журналістаў
18.09.2024
У Швецыі ў межах «Рэха жаночых галасоў» прагучалі словы Ірыны Леўшынай
15.03.2024