Журналісты Літвы, Латвіі, Малдовы, Арменіі і Польшчы ўзялі ўдзел у акцыі салідарнасці з беларускімі калегамі
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
На журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках каманды журналісцкіх саюзаў усіх гэтых краін разам скандавалі «Трымайся праўды! Трымайся разам!» на знак салідарнасці з беларускімі калегамі і Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
Журналісцкі турнір у Друскеніках — традыцыйнае футбольнае мерапрыемства і для Беларускай асацыяцыі журналістаў, каманда якой неаднаразова займала прызавыя месцы падчас гэтага спаборніцтва.
Узнагароды БАЖ засталіся ў апячатаным сілавікамі офісе арганізацыі ў Мінску.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў