• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты наведалі Чарнобыльскую АЭС (+ шмат фота)

    З ініцыятывы Гомельскай філіі 17–18 красавіка адбыўся двухдзённы прэс-тур сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” на Чарнобыльскую АЭС. Творчая паездка прымеркаваная да 30-годдзя катастрофы на атамнай станцыі.

    Восем сябраў асацыяцыі з Гомеля, Мінска, Брэста, Пінску, Гродна азнаёміліся з побытам  жыхароў вёскі Гдзень Брагінскага раёну, якую пасля катастрофы на ЧАЭС двойчы адсялялі, але там і цяпер жыве  каля сотні самасёлаў, у тым ліку два дзясяткі дзяцей. Пра іх лёс, занятак і спадзяванні журналісты раскажуць у сваіх рэпартажах, артыкулах і відэасюжэтах.

    18 красавіка прэс-тур сябраў ГА «БАЖ» працягваўся ва Украіне. На кантрольна-прапускным пункце Дзіцяткі, за два дзясяткі кіламетраў ад Чарнобыля, беларускіх журналістаў сустрэлі, паводле дамоўленасці, прадстаўнікі Дзяржаўнага агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння. Пасля патройнай праверкі БАЖаўцы патрапілі ў Чарнобыль, на АЭС і ў выселены горад атамшчыкаў Прыпяць. Суправаджаў удзельнікаў прэс-тура ўраджэнец Беларусі, інжынер, каардынатар ратавальных службаў пры надзвычайных сытуацыях Уладзімір Вярбіцкі.

    Журналісты пабычылі на ўласныя вочы будаўніцтва новага саркафага для дадатковага ўкрыцця чацвёртага энэргаблоку АЭС, які ўзарваўся 26 красавіка 1986 года. У выніку землі Украіны, Беларусі, Расіі аказаліся заражанымі радыяцыяй. Радыяцыйныя аблокі два разы абагнулі зямны шар.

    Праз чарнобыльскую катастрофу беларусы зведалі эвакуацыю, розныя захворванні — найперш на рак шчытападобнай залозы. Падлічана, што эканамічны ўрон ад чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі склаў 32 гадавых бюджэты.

    “Значны і карысны прэс-тур, — лічыць  сябра ГА «БАЖ», рэдактарка газеты “Вячэрні Гродна” Інэса Максімчык. — Чарнобыль павучальны для ўсіх краін, хто мае ці збіраецца мець атамныя станцыі”.

    На выездзе з ЧАЭС удзельнікі прэс-туру прайшлі падвойны дазімітрычны кантроль.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці