Журналісты Венядзіктаў і Дудзь аспрэчваюць свае статусы замежных агентаў у судзе
Журналісты Венядзіктаў і Дудзь аспрэчваюць свае статусы замежных агентаў у судзе. Суд у Маскве зарэгістраваў пазоў экс-галоўрэда «Эхо Москвы» Аляксея Венядзіктава па гэтым пытанні, але пакуль не разгледзеў.
Венядзіктаў быў унесены Мінюстам Расіі ў спіс СМІ-замежных агентаў у канцы красавіка.
Журналіст і блогер Юрый Дудзь таксама быў унесены ў гэты спіс. Ён падаў у суд на Мінюст Расіі праз адсутнасць паведамлення аб тым, што яго прызналі замежным агентам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў