Зінаіда Бандарэнка запрашае на курсы дыкцыі і манеры трымацца
Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка абвяшчае набор на двухмесячныя курсы «Тэхніка і культура мовы, ці Асновы майстэрства тэлевядучых» на базе Палаца моладзі (на Камсамольскім возеры).
Заняткі будуць праводзіцца 2 разы на тыдзень, кошт за два месяцы — 80 рублёў. Пачатак заняткаў — ад лістапада, дні будуць вызначаныя на ўстаноўчых занятках. Курсы для дарослых (у выключных выпадках можна спрабаваць ад старэйшага школьнага веку).
Запіс на курсы — па гарадскім нумары (017) 2901546 (у працоўны час).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў