Змяніліся дата і месца развітання з Алесем Ліпаем
Развітанне з Алесем Ліпаем пройдзе ў нядзелю, 26 жніўня, з 9 да 12 гадзін у рытуальнай залі на вул. Альшэўскага ў Мінску, паведамляе БелаПАН.
Затым працэсія адправіцца ў Рудзенск (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці), дзе Алесь Ліпай будзе пахаваны побач са сваёй маці і сястрой.
Заснавальнік БелаПАН / Naviny.by Алесь Ліпай памёр 23 жніўня на 53‑м годзе жыцця.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
