• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволены журналіст Генадзь Мажэйка сёння адзначае сваё 40-годдзе ў турме

    У канцы верасня на сайце газеты «Комсомольская правда в Беларуси» з’явілася нататка Генадзя Мажэйкі са станоўчым выказваннем аднакласніцы забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара пра яго. Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, у яго дома правялі ператрус. Беларускія сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі Мажэйку ў Мінску, але ёсць і інфармацыя, што журналіста «КП» выкралі з Масквы.

    11 кастрычніка Мажэйку выставілі абвінавачанні ў распалванні сацыяльнай варажнечы і абразе прадстаўніка ўлады. Да яго ў жодзінскае СІЗА не пускалі адваката, спасылаючыся на карантын, а таксама не прымалі перадачы. У канцы снежня стала вядома аб пераводзе журналіста ў мінскае СІЗА.

    Генадзь Мажэйка за кратамі ўжо 222 дні.

    Адрас для лістоў: СІЗА № 1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2. Рэкамендуем дасылаць заказныя ці лісты 1 класа.

    У няволі ў Беларусі 25 прадстаўнікоў медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці