Звароты журналісткі недзяржаўнай газеты засталіся без адказу
Карэспандэнт недзяржаўнай газеты “Борисовские новости” Вольга Нікіціна-Кунчэўская яшчэ на пачатку сакавіка накіравала пісьмовыя запыты ў Барысаўскі занальны цэнтр эпідэміялогіі і Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Адказаў рэдакцыя газеты не атрымала дагэтуль.
Журналістка рыхтавала матэрыял пра сітуацыю з захворваннем на адзёр. У медыкаў яна папрасіла паведаміць статыстыку за апошнія тры гады: колькі людзей звярнулася з падазрэннем на хваробу, у колькіх яна пацвердзілася і іншую падобную інфармацыю.
У лістах Нікіціна-Кунчэўская прасіла даць адказ цягам трох дзён у сувязі з неабходнасцю аператыўнай падрыхтоўкі публікацыі да друку. Мінула паўтары месяцы, а адказаў ні з адной медустановы журналістка не атрымала.
БАЖ обратился в Конституционный суд с предложением, чтобы журналистам отвечали в более короткие сроки
“Такім чынам дзяржаўныя ўстановы эпідэміялогіі праігнаравалі не толькі просьбу аператыўнага прадстаўлення грамадска значнай інфармацыі, але і нормы заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, якія абавязваюць даваць адказы па сутнасці зробленых зваротаў”, — звяртае ўвагу праваабаронца з Барысава, юрыст Алег Мацкевіч.