Звольнены кіраўнік СТБ Юрый Казіятка ўсплыў намеснікам дырэктара ў холдынгу «Мінск-Навіны»
7 чэрвеня 2018
У штаце агенцтва «Мінск-Навіны» намеснікам дырэктара значыцца экс-кіраўнік СТБ Юрый Казіятка. Казіятка быў адстаўлены разам з Паўлам Якубовічам і Генадзем Давыдзькам у час лютаўскай ратацыі кіруючых кадраў СМІ.
СТБ ён узначальваў з 2005 года.
Пасля сыходу з тэлебачання Казіятка застаецца членам Савета Рэспублікі.
Заснавальнікам «Мінск-Навінаў» лічыцца Мінгарвыканкам. Гэта холдынг, куды ўваходзяць газеты «Вячэрні Мінск» і «Мінскі кур’ер», «Радыё Мінск» і часопіс для падлеткаў «Арэлі».
У «Мінск-Навінах» Казіятка будзе адказваць «за развіццё».
Сваю прафесійную кар’еру Казіятка пачынаў на БТ у пачатку 2000‑х, ён і Аляксандр Зімоўскі былі галоўнымі тварамі прапаганды ў той час.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Глыбоцкая раёнка адарыла паштальёнаў прасамі
28.03.2024
Зняволенага магілёўскага відэааператара Яўгена Глушкова прызналі палітвязнем
19.02.2024
Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавана пастановай СК
09.10.2024
Паўлюк Быкоўскі: Правайдэры атрымалі загад і выканалі яго кожны па-свойму
03.01.2024