• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Звольніўся намеснік галоўнага рэдактара «Прэсбола» Уладзімір Пірог

    Намеснік галоўнага рэдактара «Прэсбола» Уладзімір Пірог абвясціў пра сыход з вядучага спартыўнага выдання Беларусі.

    «Чамусьці ўспомніўся БГ і яго цудоўны зімовы MTV unplugged у 2018‑м: «Доўга мы пісалі гэты альбом. Шмат усяго было, аб чым і не скажаш». Але можна ж і коратка… Творчаму калектыву «Прэсбола»: хлопцы, дзякуй за гэтыя шалёныя 20 гадоў!»- напісаў Пірог у фэйсбуку.

    Раней пра рашэнне сысці з газеты абвясціў журналіст Сяргей Мардасевіч.

    Учора галоўным рэдактарам «Прэсбола» быў прызначаны чалавек звонку Сяргей Лісічкін, што раней працаваў у «Спартыўнай панараме» і на АНТ.

    Прызначаны галоўны рэдактар «Прэсбола». Ім стаў былы журналіст АНТ

    Уладальнікам 50% акцый выдання з’яўляецца Беларуская федэрацыя футбола. За амаль 30-гадовую гісторыю «Прэсбола» яго ўзначальвалі журналісты газеты: Аляксандр Барысевіч, Уладзімір Беражкоў, Сяргей Кайко і Дзмітрый Герчыкаў.

    Пасля сыходу Герчыкава, які ўзначальваў газету з ліпеня, некалькі нумароў выходзілі пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага рэдактара Дзмітрыя Беленькага. Пісалася, што рэдакцыя актыўна прапаноўвала кандыдатаў на пасаду галоўрэда з ліку сваіх журналістаў, аднак не знайшла разумення ў АБФФ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці