Улады заблакавалі сайт экаарганізацыі «Экадом»
Доступ да сайта ліквідаванага экалагічнага аб'яднання «Экадом» на тэрыторыі Беларусі абмежаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.
Пра гэта арганізацыя паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.
Нагадаем, улады пазбавілі экалагічную арганізацыю рэгістрацыі 31 жніўня.
У кастрычніку гэту ліквідацыю прызналі незаконнай на міжнародным узроўні. Бакі Орхускай канвенцыі назвалі ліквідацыю пераследам НДА ў Беларусі і парушэннем канвенцыі. У адпаведнасці з рашэннем, прынятым бакамі канвенцыі, правы і прывілеі Беларусі будуць прыпынены, калі краіна не адновіць рэгістрацыю грамадскай арганізацыі да 1 снежня.
Самые важные новости и материалы в нашем Telegram-канале — подписывайтесь!
@bajmedia

Больше статей