• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскія БАЖаўцы прыдумалі “Разам”

    “Разам” — гэта доўгатэрміновы праект, накіраваны на супольную дзейнасць віцебскіх сябраў ГА “БАЖ” і жыхароў горада. Зрэшты, слова “праект” віцебская суполка не дужа любіць: тут лічаць, што любая актыўнасць — справа куды больш эфектыўная, чымсьці доўгатэрміновае планаванне ці праектаванне.

    Сабраўшыся на першую ў 2017 годзе нараду, актыў суполкі абмеркаваў планы на некалькі месяцаў. У  тым ліку новую прапанову, якая паступіла ад калег — “Эстафету добрых спраў”. Але ж добрыя справы варта рабіць не раз і не два на год, падумалі віцебскія БАЖаўцы. Тым болей, што традыцыя супольных справаў на карысць горада і яго жыхароў у Віцебску існуе ўжо даўно: яшчэ ў 2014 годзе БАЖаўцы разам з іншымі гараджанамі выйшлі на прыборку закінутах могілак, у 2015 годзе журналісты заклалі “Алею вольнай прэсы” ў адным з мікрараёнаў горада, у 2016‑м узялі ўдзел у агульнагарадской акцыі “Самасад”. І гэта яшчэ далёка не поўны пералік таго, што віцебскія БАЖаўцы зрабілі апошнім часам на карысць роднага горада. І што, дарэчы, дадало вядомасці ГА «БАЖ» у Віцебску.

    Напрыканцы мінулага года журналісты запыталіся ў гараджан, асвятленне якой тэмы журналістамі-БАЖаўцамі было найбольш яскравым і паўплывала на сітуацыю ў рэгіёне. 93 % рэспандэнтаў адзначылі асвятленне грамадскага канфлікту вакол Парка партызанскай славы, дзе збіраліся высекчы дрэвы деля будаўніцтва копіі Сафійскага сабора. Пасля масавых пратэстаў мясцовага насельніцтва і шэрагу публікацый у розных СМІ будаўніцтва было спынена.

    Журналісты і цяпер не пакідаюць па-за ўвагай сітуацыю вакол парка. Напрыклад, сайт “Народныя Навіны Віцебска” сёлета вылучыў на традыцыйны конкурс “Чалавек года” не асобу, а “калектыўнага намінанта”, якім сталі жыхары вуліцы Чэхава. Гэта людзі, якія першымі забілі трывогу, калі даведаліся пра пагрозу знішчэння дрэў. І зараз яны ў лідарах паводле вынікаў ан-лайн галасавання.

    Аднак падчас сходаў па гэтай праблеме журналістам неаднаразова даводзілася чуць скрушныя рэплікі пра тое, што “ў парку нічога не робіцца”, “ён выглядае закінутым і нікому не патрэбным”. Разам з тым, мясцовыя жыхары выказвалі гатоўнасць далучыцца да добраўпарадкавання гэтага аб’екта гарадской інфраструктуры, каб парк мог стаць яшчэ больш прывабным для адпачынку.

    Задумаўшыся, як гэта зрабіць БАЖаўцы вырашылі, што мясцовыя жыхары заўжды падтрымаюць самыя простыя ініцыятывы ў гэтым накірунку. І не памыліліся! На прапанову  зрабіць кармушкі для птушак, агучаную праз Face­book, адгукнулася шмат ахвотных. Больш за тое, знайшліся актыўныя насельнікі бліжэйшых дамоў, якія паабяцалі рэгулярна падкормліваць птушак — цяпер гэта проста, бо кармушкі ўжо ёсць.

    Здавалася б, зусім нязначная падзея — зрабіць некалькі кармушак у парку. Але колькі радасці, колькі новых адкрыццяў прынясе віцебскай дзятве назіранне за птушкамі! Тым болей, што парк, сапраўды недагледжаны ў самай аддаленай частцы, зімой можа стацца выдатным месцам для гульняў на свежым паветры. Не расчышчаныя ад снегу дарожкі ніколькі не перашкодай таму, каб гуляць у снежкі або ляпіць снегавікоў. Прычым, як высветлілася, і БАЖаўцы, і ўвогуле “дарослая частка” тых, хто прыйшоў у парк адпачыць, ніколькі не менш за дзяцей здольныя радавацца такім няхітрым забавам.

    Вядома ж, усталяванне кармушак у Парку партызанскай славы стала інфармацыйнай нагодай для калег, і ў рэгіянальных СМІ ўжо з’явіліся матэрыялы пра тое, як гараджане разам могуць дапамагчы птушкам перажыць зімовыя маразы і снегапады.

    Слова «разам» дужа падабаецца віцебскім БАЖаўцам. Менавіта так яны вырашылі  назваць ініцыятыву, у рэчышчы якой можна зрабіць шмат супольных справаў на карысць роднага горада.

    Вялікая фотасправаздача пра вясёлае баўленне часу ў Парку партызанскай славы — на старонцы “Віцебск. Нашы ў горадзе”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці