Пазіцыя БАЖ: Патрабаванне ўзгадняць матэрыял перад публікацыяй — праява цэнзуры і непавага да журналістаў
9 студзеня ў Мінску прыватная кампанія Andersen ладзіць сустрэчу з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, ганаровым сябрам ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Святланай Алексіевіч.
У форме рэгістрацыі на сустрэчу для журналістаў IT-кампанія Andersen пазначыла патрабаванне да журналістаў адправіць матэрыял з мерапрыемства на ўзгадненне перад публікацыяй.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звяртае ўвагу арганізатараў, на тое, што згодна з п.7 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”, не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды масавай iнфармацыi, якая выяўляецца ў патрабаваннi папярэдне ўзгадняць iнфармацыйныя паведамленнi i матэрыялы, за выключэннем выпадкаў узгаднення з аўтарам альбо чалавекам, у якога бяруць інтэрв’ю.
Відавочна, што публічная сустрэча з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, ганаровым сябрам ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Святланай Алексіевіч не з’яўляецца інтэрв’ю, таму і не патрабуюцца якія-кольвек узгадненні матэрыялаў.
Тым больш, што і сама Святлана Алексіевіч назвала патрабаванне пра ўзгадненне публікацый абсалютным глупствам.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікае арганізатараў сустрэчы паважаць правы і свабоды медыя, выконваць беларускае заканадаўства і адмовіцца ад згаданага патрабавання падчас арганізацыі гэтай сустрэчы і наступных мерапрыемстваў.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
«Арганізатары спалохаліся» — Алексіевіч пра патрабаваньне да журналістаў узгадняць публікацыі зь яе сустрэчы з айцішнікамі
У абласной бібліятэцы Магілёва патлумачылі, чаму адмовіліся ад бясплатнага пяцітомніка Святланы Алексіевіч
Святлана Алексіевіч узнагароджаная прэміяй Ганароваму грамадзяніну Цэнтральнай Еўропы