• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Макарэвіч выйшаў на волю

    Як стала вядома «Нашай Ніве», менеджара культуры Сяргея Макарэвіча выпусцілі пасля пяці месяцаў за кратамі. Інфармацыі пра яго справу амаль няма.

    Сяргея Макарэвіча затрымалі 4 лістапада пасля ператрусу ў яго дома. Меркавалася, што ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск». Як і Фонд «Вяртанне», у якім працаваў Сяргей, «Маёнтак Падароск», ініцыятыва па аднаўленні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансаваліся бізнэсоўцам і мецэнатам беларускага паходжання Паўлам Падкарытавым.

    Фонд «Вяртанне» падтрымліваў шматлікія праекты беларускай культуры.

    Праваабаронцы прызналі Сяргея Макарэвіча палітвязнем.

    Увесь гэты час Сяргей знаходзіўся ў гродзенскай турме №1. За яго вызваленне актыўна змагалася сям’я.

    Як стала вядома «Нашай Ніве», між сяброў Макарэвіча ходзіць інфармацыя, што вызваленне пад паручальніцтва яму прапанаваў следчы на мінулым тыдні. І вось, паручальнікаў удалося знайсці.

    Мы пакуль не маем пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц і не ведае, хто стаў паручальнікам.

    Інфармацыі пра справу Макарэвіча, як і пра большасць палітычных спраў, практычна няма, у выніку таго, што лукашысты цяпер інтэрпрэтуюць падпіску пра неразгалошванне, якую бяруць як з фігурантаў спраў, так і з адвакатаў, незаконна шырока. У выніку ўсё, што вядома грамадству, — што справа існуе.

    Фонд «Вяртанне» быў ліквідаваны ў канцы кастрычніка рашэннем Мінскага гарадскога суда, у шэрагу іншых незалежных грамадскіх і культурных арганізацый. 

    Чытайце яшчэ:

    «Ці рэальна запомніць тры тысячы экстрэмісцкіх матэрыялаў?» Праваабаронцы — пра крыміналізацыю інфапрасторы

    «Яны жывыя, а ня проста лічбы ў справаздачах». Як вядомыя беларусы і журналісты ўзялі апеку над палітвязьнямі

    Класкоўскі: Сістэма імкнецца запалохаць грамадства, каб ніхто не мог узняць галаву, каб не было альтэрнатыўнай думкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці