• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Гэта ўзнагарода ўсёй беларускай незалежнай журналістыцы». Ганна Любакова атрымала міжнародную прэмію

    Наша калега, якая раней працавала на «Радыё Свабода» і тэлеканале «Белсат», атрымала ўзнагароду арганізацыі One Young World. Яе адзначылі як голас з Беларусі, які на міжнародным узроўні распавядае пра сітуацыю ў нашай краіне.

    — Глыбока ўдзячная One Young World (некамерцыйная арганізацыя з Велікабрытаніі, якая праводзіць мерапрыемствы па ўсім свеце — Аўт.) за тое, што прызначылі гэтую узнагароду, — напісала журналістка ў Face­book. — Яна уяўляе сабой не толькі мае намаганні, але і кожнага смелага беларускага незалежнага журналіста і маіх сяброў, якім пагражае рэпрэсія і турма. Імкненне казаць праўду — іх адзінае злачынства. Важнасць незалежнай журналістыкі ў Беларусі як ніколі відавочная, асабліва ў часы вайны ва Украіне і паўзучай анэксіі маёй краіны Расеяй.

    Цяпер нашу калегу рэгулярна запрашаюць выступаць як журналістку, экспертку, беларуску на мерапрыемствах рознага ўзроўню.

    — Летась я выступала на саміце One Young World у Манчэсцеры (Велікабрытанія), расказвала пра працу беларускіх журналістаў, — прыгадала ў размове з БАЖ Ганна Любакова. — А калі на сцэне ў мяне запыталіся, чаму я гэтым займаюся, адказала, што хачу хутчэй вярнуцца дадому. Уся заля ў гэты момант узарвалася апладысментамі. Там вельмі цэняць, што мы працуем і змагаемся, нягледзячы на тое, што рэжым намагаецца знішчыць нашую прафесію.

    На яе думку, за апошнія гады беларусы дасягнулі шмат чаго. Да ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну наша краіна была ў фокусе ўвагі. Гэта беспрэцэдэнтна і нельга абесцэньваць.

    — Нам трэба больш расказваць на англійскай мове і мове краінаў знаходжання аб сітуацыі Беларусі, — лічыць наша суразмоўца. — Зацікавіць замежжа цяжка. Таму важна, каб самі журналісты далучаліся да гэтага.

    А тое, што не ўсё разумеюць працэсы ў Беларусі і ёсць шмат стэрэатыпаў, гэта нармальная з’ява, лічыць Ганна Любакова. Па яе словах, з гэтым варта працаваць, а не крыўдзіцца. Дзякуючы такому падыходу атрымалася многіх пераканаць, у прыватнасці, што беларусы не падтрымліваюць вайну ва Украіне і дзеянні рэжыму.

    — Чым больш сумленных галасоў беларусаў будзе гучаць на міжнародных пляцоўках — тым лепш, — падсумоўвае журналістка.

    Чытайце яшчэ:

    «Для іх падзеі ў нашым рэгіёне — гэта канфлікт Расіі з краінамі-спадарожнікамі». Беларускі журналіст пра наведванне Паўднёвай Карэі

    «Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

    «Чыноўнікі губляюцца, адчуваюць сябе пад ударам». Інтэрв’ю з кіраўніком БРЦ Станіславам Івашкевічам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці