• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскія бажаўцы пасадзілі кветкі на “Алеі вольнай прэсы” (ФОТА)

    Алея была закладзена мінулай восенню падчас кампаніі “Станем за журналістыку”. А ўчора, у Міжнародны дзень свабоды прэсы, журналісты яе добраўпарадкавалі.

    Адзначаць дзень свабоды прэсы даводзіцца сімвалічна – марамі пра лепшую будучыню беларускай  журналістыкі, якой сёння, на жаль, існаваць нялёгка. Няпроста атрымаць інфармацыю, прабіцца і праз адмовы чыноўнікаў размаўляць па вострых пытаннях, і праз чалавечы страх распавесці пра свае праблемы шчыра і адкрыта.

    Таму маладзенькія клёны і бярозкі, пасаджаныя 5 лістапада мінулага году, – гэта увасабленне спадзеваў на тое, што журналістыка ў Беларусі ўсё-ткі стане свабоднай, які і мае быць.

    БАЖаўцы прыбралі смецьце каля дрэўцаў, падкапалі і палілі кожнае з іх, і пасадзілі кветкі маргарыткі і цюльпаны…

    Калі ўвосень жыхары бліжэйшых дамоў глядзелі на журналістаў з рыдлёўкамі недаверліва і нават падазрона, то зараз іхнае з’яўленне сустрэлі  вясёлымі усмешкамі – пазналі.

    Дарэчы, усе саджанцы добра прыжыліся: і “Дрэва  незалежнай прэсы”, і “Дрэва ў гонар бясстрашных распаўсюднікаў вольных СМІ”, і “Дрэва салідарнасці журналістаў”, і іншыя 🙂

    Напрыканцы імправізаванага “суботніка” журналісты наладзілі жартоўную фотасесію ў “карпаратыўных”  шапачках, ці то “жабачках” – адмыслова пашытых для ўдзелу ў розных імпрэзах.

    А калі нехта скажа, што ўсё гэта надта несур’ёзна для міжнароднага свята, то віцябляне гатовы паспрачацца: галоўнае ж – што свята.

    Віцебская суполка сябраў ГА “БАЖ” ад усяго сэрца віншуе сяброў і калег з Сусветным днём свабоды прэсы!

    Абмяркоўвайце ў каментах!

    ГА “БАЖ” павіншавала дзяржаўныя міністэрствы з Сусветным днём свабоды прэсы

    Шорт-ліст пераможцаў конкурсу “Вольнае слова”!

    Лепшыя фота свету можна пабачыць у Мінску

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці