Дзяніс Івашын знайшоўся ў Гродна
Да сёння родныя журналіста Дзяніса Івашына не моглі даведацца, дзе ён знаходзіцца, але меркавалі, што палітвязня маглі ізноў этапаваць ў Гродна.
Факт знаходжаньня Дзяніса Івашына ў Гародні пацьвердзіўся. Жонка палітвязня Вольга Івашына паведаміла, што маці Дзяніса – Людмілу Івашыну папрасілі прыйсьці ў гарадзенскую вязьніцу, каб забраць з складу рэчы, якія ён вырашыў болей не цягаць з сабой: пераважна гэта кнігі і часопісы, што ня дзівіць, улічваючы ягонае памкненьне здабываць новую й цікавую інфармацыю.
Прычына вяртаньня Івашына ў родны горад з магілёўскай калоніі, а таксама тэрмін ягонага знаходжаньня ў Гародні пакуль невядомыя.
Чытайце яшчэ:
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!
Родныя журналіста Дзяніса Івашына не могуць даведацца, дзе ён знаходзіцца
Шэсць наратываў, якія расійская прапаганда распаўсюджвае ў Босніі і Герцагавіне
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў