• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Kurt Schork Awards 2025 (дэдлайн — 15 чэрвеня)

    Kurt Schork Memo­r­i­al Fund запрашае журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету падаць заяўкі на штогадовую прэмію імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі. Гэтай узнагародай адзначаюць дасканаласць і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.

    Конкурс праводзіцца ў памяць аб амерыканскім фрылансеры Курце Шорке, які загінуў пры выкананні задання агенцтва Reuters у Сьера-Леонэ ў 2000 годзе

    Падаваць заяўкі на прэмію могуць прафесіяналы СМІ, рэпарцёры друкаваных і анлайн-выданняў. Пераможцы атрымаюць грашовы прыз — 5000 долараў ЗША.

    Узнагароды ўручаюцца ў трох катэгорыях:

    • Free­lance Award: прызнанне працы журналістаў-фрылансераў, якія падарожнічаюць у зоны сусветных канфліктаў з вялікай асабістай рызыкай.
    • Local Reporter Award: прызнанне працы журналістаў з развіваючыхся краінаў, якія працуюць у складаных абставінах і пішуць пра падзеі на сваёй радзіме.
    • News Fix­er Award: прызнанне працы мясцовых журналістаў ці экспертаў, звычайна нанятых замежнымі карэспандэнтамі, чые рэкамендацыі і мясцовыя веды граюць жыццёва важную ролю ў забеспячэнні міжнароднага асвятлення падзей з цяжкіх, небяспечных ці варожых месцаў.

    Удзельнікі прэмій Local Reporter і Free­lance Awards павінны прадаставіць па тры артыкулы, апублікаваныя ў перыяд  з 1 чэрвеня 2024 года па 15 чэрвеня 2025 года. Патрабуецца якасны пераклад на англійскую мову, калі арыгінальныя артыкулы апублікаваныя на іншай мове.

    Апошні тэрмін падачы заявак — 15 чэрвеня 2025 года.

    Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці